Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка казаў, што Мінск прапанаваў Маскве некалькі сумесных праектаў па замяшчэнні заходняга імпарту ва ўмовах санкцыйнага ціску. У Крамлі, па яго словах, такую ідэю ўпадабали, і расійскі бок паабяцаў даць Беларусі крэдыт на гэтыя мэты ў памеры 1,5 мільярда даляраў.

Затым Мінпрам Беларусі заявіў, што Расія выдзеліць сродкі на рэалізацыю праграм па імпартазамяшчэнні, у прыватнасці, у машынабудаўнічай галіне. Напрыклад, у гарадскім пасёлку Рудзенск Пухавіцкага раёна большую частку вытворчых магутнасцяў задзейнічаюць для выпуску фар і ліхтароў для расійскага аўтапрама. Таксама маецца некалькі праектаў, запланаваных да рэалізацыі на базе холдынгу «Амкадор».

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3