«Дзякуй за заяўку. З лютага 2022 года і пачатку вайны ва Украіне наша кампанія не працуе з беларускімі айцішнікамі і кліентамі. Такім чынам, наша супрацоўніцтва немагчымае», — паведаміла беларусу прадстаўніца рэкрутынгавай каманды Lemon.io.

Lemon.io — платформа, якая дапамагае амерыканскім стартапам знаходзіць ІТ-фрылансераў ва Украіне і Усходняй Еўропе. Паводле інфармацыі ain.ua, у 2021 годзе плятформа выйшла на паказчык 500 000 даляраў сукупнага аб'ёму продажаў у месяц і выплаціла ўкраінскім фрылансерам агульную суму ў 7 млн даляраў.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0