Там журналіст спытаў у яго, як ён бачыць «брэнд Беларусі».

Снапкоў задумаўся і сфармуляваў: «Любоў. Чысціня. І прэзідэнт».

Звярнула на сябе ўвагу і яшчэ адно дзіўнае выказванне Снапкова «пра нас, славян». Першы віцэ-прэмʼер заўважыў, што на стэндах беларускага павільёна прадстаўленыя найлепшыя ўзоры беларускай прадукцыі.

«Самае галоўнае для нас, славян, захаваць не першае ўражанне, а захаваць гэты ўзровень калекцыі, пастаянна яе абнаўляць, пастаянна радаваць масквічоў і гасцей Масквы новымі калекцыямі і таварамі як лёгкай, так і харчовай прамысловасці», — падкрэсліў ён.

Клас
2
Панылы сорам
32
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4