Запаволенне тэмпаў наступу на Украіне было свядомым рашэннем, гэта неабходна для мінімізацыі ахвяраў сярод цывільных, заявіў кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу, выступаючы на нарадзе міністраў абароны краін — удзельніц ШАС, паведамляе ТАСС.

«Пры гэтым робіцца ўсё, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірных грамадзян. Безумоўна, гэта запавольвае тэмпы наступлення, але мы ідзём на гэта свядома», — сказаў Шайгу.

Па словах міністра, ваенная аперацыя «ідзе па вызначаным плане, усе задачы будуць выкананыя».

Сёння роўна паўгода, як Расія распачала вайну супраць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3