Галоўная старонка сайта Citydog.io

Галоўная старонка сайта Citydog.io

У абанентаў выскокваюць наступнае паведамленне.

life:)

A1

Рэдакцыя выдання піша, што пакуль не ведае прычын блакіроўкі.

«Магчыма, з-за нейкіх матэрыялаў або навін — для таго, каб ведаць афіцыйную прычыну, трэба атрымаць ліст ад Міністэрства інфармацыі Беларусі. Мы пакуль такога ліста не атрымлівалі», — зазначае выданне.

CityDog.io — сайт, які піша пра гарадское жыццё, вулічную моду, інтэр'еры кватэр.

Апроч гэтага, выданне шмат увагі надавала сацыяльным праблемам і актывізму. Пісала пра палітвязняў і іх сем’і, рэлакантаў і тых, хто, нягледзячы на рэпрэсіі, застаецца ў Беларусі. 

Таксама на сайце з'яўляўся кантэнт па-беларуску: у тым ліку журналісты запусцілі праект з агучкай беларускамоўных артыкулаў для тых, хто кепска чытае па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4