Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

«Калі я выехала на 7 дзён у Еўропу, гэта не значыць, што я не патрыёт сваёй краіны. Гэта ўсё, што я вам хацела сказаць. Прывітанне блогерам. Калі шчыра, ашаломленая. Мусіць, час пазнаёміцца асабіста. Скажыце мне гэта ўсё ў твар», — апраўдвалася выкладчыца ў сацсетках за вандроўку.

Цікава, што раней Кузьмінава выкладала пост, у якім пісала: «Не трэба нам Ніца, не трэба нам Каны, у нас ёсць сталіца і тэлеэкраны! «Тэлевяршыня» — сканцэнтраваная энергія. Як жа рада была ўсіх бачыць!»

Чаму для адпачынку загадчыца кафедры не абрала сталіцу Беларусі — застаецца здагадвацца. 

Вядомы выпадкі, калі ў 2020-м выкладчыца ціснула на студэнтаў, якія адкрыта выказвалі сваю пазіцыю аб тым, што адбываецца ў краіне, пагражала адлічэннем. 

«У 2020-м спачатку загаварыла аб тым, што ніхто з датычных да пратэстаў не знойдзе працу, потым ужо і на праблемы ва ўніверсітэце стала намякаць, — расказвае адзін з яе былых студэнтаў. — Калі студэнты на самім журфаку пратэставалі, яна з нашай групай выхаваўчую гутарку праводзіла і пагражала, што ў яе ёсць спіс тых, хто пайшоў на забастоўку 1 верасня і ў іх будуць складанасці на сесіі, калі яны «не возьмуцца за галаву». 

Потым адкрытым тэкстам казала, што мае гісторыі ў інстаграм глядзяць «там, дзе трэба», а ў мяне яшчэ размеркаванне, трэба маўчаць, а то сашлюць у вёску. Потым на парах пачала рэгулярна за БТ заступацца».

У 2022-м Кузьмінава, кажуць, прымушала студэнтаў галасаваць на рэферэндуме. Аднаму з іх паставіла ўмову: ці ён галасуе датэрмінова, ці ў яго будуць праблемы з размеркаваннем. Хлопец доўга адпіраўся, пасля чаго загадчыца кафедры скінула яму сэлфі з дэканам факультэта са словамі «думаем пра вас».

«Калі мяне з-за антываенных навінаў звольнілі з радыё, яна выклікала на гутарку і пачала казаць, што ў мяне не будзе нармальнага размеркавання, што за мной і так «сачылі», а зараз наогул трэба хадзіць і аглядацца, што мне трэба адлічвацца, каб я «не ганьбіў БДУ».

Яшчэ я ўсе курсавыя пісаў пра «Еўрабачанне» і збіраўся дыплом аб ім рабіць. Але яна мне забараніла, бо гэта еўрапейскі праект, які, па яе словах, «выступае супраць Беларусі». І дала тэму наратываў на БТ, каб я пісаў, які там цудоўны сторытэлінг і якія там прафесіяналы», — падзяліўся былы студэнт. 

Клас
9
Панылы сорам
70
Ха-ха
37
Ого
13
Сумна
16
Абуральна
142