Фота: galialahav.com

Галя нарадзілася ў Пінску ў 1952 годзе. Яе маці была бухгалтаркай, але вельмі любіла шыць і прышчапіла гэтую любоў дачцэ. Калі дзяўчынцы было пяць, яе сям'я пераехала з Беларусі ў Ізраіль і пасялілася на поўдні краіны, у горадзе Ашкелон. Пасля школы Галя скончыла каледж тэкстыльных тэхналогій, моды і дызайну і стала настаўніцай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Неўзабаве яна выйшла замуж за сваю школьную любоў, Натана Лахаў. А ў 32 гады, калі падраслі іх дзеці (сын Ідан і дачка Оснат), Галя зрабіла першы крок да ажыццяўлення сваёй мары аб модным брэндзе. Яна пакінула працу выкладчыцы, адкрыла ў Ашдодзе невялікае атэлье і стала рабіць на заказ карункавыя аплікацыі, шыць спачатку вячэрнія, а затым і вясельныя сукенкі.

Фота: galialahav.com

У 2016 годзе Galia Lahav стаў першым ізраільскім домам моды, які выступаў на Тыдні моды ў Парыжы. А праз год — першым ізраільскім брэндам, прынятым у знакаміты сіндыкат высокай моды ў Парыжы.

Сёння модны дом Galia Lahav размяшчаецца ў чатырохпавярховым будынку на галоўнай гандлёвай вуліцы Тэль-Авіва, а вясельныя сукенкі гэтага брэнда прадаюцца ў 40 краінах у 70 уласных буціках і іншых крамах прэміум-класу. Дзеці Галі ўліліся ў сямейны бізнэс — Ідан Лахаў стаў генеральным дырэктарам моднага дома Galia Lahav.

Кіраванне сваім модным домам Галя Лахаў некалькі гадоў таму перадала дзецям — дачцэ Оснат і сыну Ідану. Фота: thebridalcouncil.com

У сукенках ад Галі Лахаў выходзілі замуж такія знакамітасці, як Брытні Спірс, Алівія Ман. Галандская тэлевядучая і мадэль Сільвія Мэйс выклала за сукенку ад самага вядомага ізраільскага брэнда 28 тысяч еўра.

Беёнсэ абрала сукенку Galia Lahav для цырымоніі абнаўлення клятваў праз 10 гадоў шлюбу з Jay-Z. А Прыянка Чопра — для прэм'еры фільма «Пагоня за шчасцем». У ліку прыхільніц таленту Галі Лахаў — Джэніфер Лопес, Серэна Уільямс, Крысціна Агілера і многія іншыя.

Дарэчы, цана ўрачыстых нарадаў ад Galia Lahav вагаецца ад 8 да 15 тысяч даляраў, але спецыяльны дызайн можа каштаваць і больш за 20 тысяч.

Фота: galialahav.com

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ром / Адказаць
28.08.2022
Сакрэт просты)) вовремя уехать)
2
Янка-музыка / Адказаць
28.08.2022
У нашай краіне нарадзілася шмат годных і вялікіх людзей. На жаль рэалізавацца большасьці удалося толькі за мяжой. Але я ўсё роўна ганаруся беларусамі! Яны за мяжой не прападуць!
3
мор / Адказаць
28.08.2022
Ром, і вясельны салон - таксама беспройгрышны варыянт.
бо вяселле - справа такая... у самых бедных дык гэта адно з нешматлікіх вялікіх святаў ва ўсім іх бедным жыцці, на якое яны гатовыя патраціць апошнія грошы...

выпускные
свадьбы
поминки

- такую рэкламу кафэ я бачу ў маршрутцы і з сумам думаю - у гэтых 3 словах усё чалавечае жыццё...

таму - вясельны салон ці памінкавы - гэта самы беспройгрышны варыянт для рвачоў)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру