Фота: АР

У часы, калі да ўлады толькі прыйшоў Пуцін, у многіх узнікала пытанне: хто гэта такі? Старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы Людміла Аляксеева, калі паглядзела на Пуціна, сказала: «Мне падаецца, што мы ўступілі ў эпоху неабмежанавай пасрэднасці».

Шушкевіч прытрымліваўся падобнага меркавання.

«Сапраўды, хто такія Лукашэнка і Пуцін? Пуцін — гэта шэрая мыш. Ельцын, які б ён ні быў, быў постаццю, асобай. Ён разумеў час.

А Пуцін — шэрая, нецікавая пасрэднасць. Але гэтыя пасрэднасці небяспечныя тым, што каля сябе робяць пустэчы, не могуць зрабіць нічога прадуктыўнага, цікавага, на што можна было б звярнуць увагу потым.

Вось гэтым гэтыя людзі небяспечныя. Яны, як правіла, помслівыя, не слухаюць аргументы, пра прагрэс нават і гаворкі няма», — казаў ён у размове з журналісткай Любоўю Лунёвай.

Пра самога Шушкевіча Лунёва адгукаецца цёпла:

«Для яго свой гонар быў значна важнейшым у жыцці, чым прыладзіцца, прыстасавацца. Яму і помсцілі за тое, што ён не хацеў нагінацца, ён лепш дзвярыма хлопне, але не будзе прагінацца пад гэтых, як ён казаў, мышэй».

Шушкевіча часам абвінавачваюць у тым, што ён дазволіў Лукашэнку прыйсці да ўлады. Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна мяркуе, што гэта не зусім слушна:

«Шушкевіч быў вельмі інтэлігентны чалавек. І калі сутыкаўся з хамствам, проста адыходзіў у бок, і нельга яго ў гэтым абвінавачваць. Трэба разумець, што Лукашэнка быў стаўленікам Расіі і меў вялікую падтрымку Расіі. Масква была зацікаўленая ў тым, каб Беларусь не была нацыянальнай, дэмакратычнай дзяржавай.

І калі мы яшчэ згадваем стан беларускага грамадства — тады немагчыма было перамагчы Лукашэнку і яго хаўруснікаў з Расіі».

Глядзець цалкам:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Мангол / Адказаць
28.08.2022
Самае цікавае тое, што гэта праўда.
7
хамса / Адказаць
28.08.2022
Наталля Радзіна мяркуе, што гэта не зусім слушна:
«Шушкевіч быў вельмі інтэлігентны чалавек. І калі сутыкаўся з хамствам, проста адыходзіў у бок, і нельга яго ў гэтым абвінавачваць.

Шушкевіч сустракаўся з ціханоўскім...
1
За что голосовали, в 1994, то и получили / Адказаць
28.08.2022
Верно, когда посредственность мнит себя центром вселенной, деятелем мирового масштаба, особенно, когда посредственность необразованная, хамовитая (хамство выдаётся за смелость), разнузданная вседозволенностью и безнаказанностью, тогда, благодаря посредственности, начинает цвести и играть красками фашизм, нацизм, тоталитаризм, деградация, ложь, примитивизм, блат, кумовство, взяточничество, террор населения, репрессии населения. Так, посредственности, доказывают свою исключительность, свою важность и незаменимость. При необразованных посредственностях, никогда, невозможно развитие и движение вперёд в будущее, посредственности тянули и будут тянуть назад в прошлое, в застой, в упадок, в фашизм, в диктатуру - называя это - высшей точкой развития государства. Ещё большая беда происходит, если разнузданная и безнаказанная посредственность, решает войти в историю с помощью войны, которой пробует насаждать ценности и взгляды необразованной посредственности. Захотели, белорусы, в 1994 году, а за ними россияне, остановить время, прогресс, историю, развитие, захотели вернуться в то, что перестало существовать и выбрали необразованные посредственности, а значит - фашизм, террор, репресси, нацизм, деградацию.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру