Калі Еўрасаюз сапраўды скасуе пагадненне, то расіянам давядзецца плаціць 80 еўра консульскага збору замест цяперашніх 35, а таксама давядзецца даўжэй чакаць віз.

У Еўрасаюзе хацелі б пайсці далей за гэта ў пытанні віз для расіян, але ў Бруселі няма адзінства адносна поўнага спынення выдачы для іх віз.

Таксама няма кансэнсусу адносна пашырэння візавых санкцый супраць Беларусі, расказвае брытанскае выданне са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў.

Некаторыя краіны, як Германія, выступаюць супраць поўнага візавага бану для Расіі — хочуць больш выбарачнага падыходу. Але асобныя краіны ўжо спынілі выдачу віз расіянам, хоць шэнгенская дамова працуе так, што калі адна краіна не выдае візы расіянам, а іншая выдае, то першая абавязаная ўпусціць чалавека з візай ад другой.

Найбольшыя прыхільнікі забароны выдачы віз расіянам — краіны, якія маюць мяжу з Расіяй: Польшча, Літва, Латвія, Эстонія і Фінляндыя.

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4