Від на Дзвіну з Запалоцця. Фота са таронкі ў фэйсбуку Алеся Мікуса 

«Калі пакупаўся ў Дзвіне-Даўгаве ў Полацку з'явілася, а калі плаваў у Расонскім возеры, узмацнела вось якая думка.

Латышам лягчэй быць адзінымі яшчэ і таму, што ім дапамагае магутнае даўгаўскае цячэнне, бо працінае і «забірае з сабой» усю Латвію. У літоўцаў таксама ёсць Нёман.

У нас тут не так. На Падзвінні думкі плывуць у адзін бок. Нёман вядзе па-свойму. Дняпро і Сож, тым больш Прыпяць (зусім мне мала знаёмая) — па-свойму. У Пружанах Мухавец, у Берасці ён у Буг уцякае, там зусім мікрарэгіён.

Думаецца, мы недаацэньваем ролю цячэнняў буйных рэк у (дэз)інтэграцыі прасторы. 

Плямёны, відаць, арыентаваліся на басейны рэк, не? Ну, «крывічы»-латгалы і «радзімічы» пасожскія — дакладна так.

Падумалася пра канцэпт, візію краіны як (пост)племяннога саюза. А інакш што іх, такіх рознанакіраваных іхнай калектыўнай душою, яднае? Пераспеўваючы Канта: «г» фрыкатыўнае на языку і мінская палка над галавой?»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
баж і жук в натуре / Адказаць
28.08.2022
Пакупаўшыся ... з'явілася,
https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/298212

журналисты, гэта нармальны абарот рэчы?
2
Ядуб Голас / Адказаць
28.08.2022
Чэпуха й лабуда. Бацьвіньне, прабачце. Усяго вам не хапае, дык можа вы не беларус. У беларусаў ёсьць і рэкі, і возеры. Ёсьць і былі, і нефік тут енчыць, вечна пакрыўджаным. Льецца Нёман паміж гораў, Светлы, чысты, як з расы, Накапаў ён ям і нораў, Гоніць воду праз лясы. Гой ты, Нёман, наша рэка! Поіш ты і корміш нас, Бедну чайку чалавека Ты з сабой насіў не раз. А вясною на прасторы Дуб стары сярдзіта гнаў І насіў ты крыгаў горы, Луг і поле затапляў; Разліваўся па ракітах І займаў і лес, і гай... Даўгавязы плыт за плытам У далёкі нёс ты край. Колькі раз рыбацкі човен На грудзях тваіх гуляў!.. Гой ты, Нёман, быстры Нёман, Колькі дум ты мне нагнаў! Чуў ты смутак горкай долі Свайго сына-мужыка, Чуў не раз у чыстым полі Плач і слёзы бедака. Ў ціхі вечар над табою Дудка плакала не раз, І кацілася слязою Песня ў ранні летні час. А на беразе пад дубам, Ў ночку цёмную, рыбак Спаў не раз пад мокрым лубам, Гнуўся з холаду, бядак. А у буру вецер кветку Да грудзей тваіх схіляў, І ў табе касец улетку Пот крывавы абмываў. Над табою месяц круглы Ў ясным небе ціха плыў, І з табой высокі, смуглы Лес ціхутка гаварыў. Перарэзаў край ты родны Беларуса-мужыка... О, наш чысты, наш свабодны Нёман, быстрая рака! Ты цячэш далёка, знаю, Ў зямлю Літвы і нямцоў... Раскажы ж чужому краю Пра жыццё тваіх сыноў!..
3
Сава / Адказаць
29.08.2022
Обычно и столица находится на главной реке: Варшава Висла, Вена Дунай, Париж Сенная, Лондон Темза. По этой логике нужно писать оды Свислочи?) Хотя река прородитель это скорее Двина, если брать от Полоцка. Ибо Смоленск пока не наш
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру