У 32 пунктах гандлю знайшлі парушэнні.

Мелі месца выпадкі перавышэння гандлёвай надбаўкі ў памеры да 46,2% на панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей і абутак да 68,8% (прадугледжана патрабаваннямі нарматыўнага прававога акта — не больш за 30%).

У МАРГ таксама адзначылі, што невыкананне рэкамендаваных ведамствам гандлёвых надбавак было выяўленае ў асобных індывідуальных прадпрымальнікаў.

Так, напрыклад, дапушчаная рэалізацыя заплечнікаў, партфеляў, ранцаў з гандлёвай надбаўкай — да 470%, абутку для дзяўчынак — да 207%, штаноў, кашуль, пінжакоў, кашуль для хлопчыкаў — да 83%, блузак і спадніц для дзяўчынак — да 68%.

МАРГ не ўдакладняе, дзе менавіта былі такія нацэнкі.

Да асоб, якія дапусцілі парушэнні, будуць ужытыя меры адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. За парушэнне ўстаноўленых гранічных надбавак на фізічную асобу накладаецца штраф у памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу — у двухразовым памеры ад сумы завышэння цаны.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5