Скрыншот: канал вядучай праграмы «Санкцыі для народу» Настассі Бенедзісюк з аповедамі тых самых беларусаў

Першага героя клічуць Андрэй Кутафін, яму 44 гады. У відэа ён сцвярджае, што дзевяць гадоў жыў у Германіі, але там пачалася «псіхіятрыя», і ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

Па звестках «Кіберпартызанаў», у 1998 годзе мужчына пачынаў як кінолаг у гродзенскім Дэпартаменце аховы Міністэрства ўнутраных спраў (тады яшчэ аб'яднанні «Ахова» пры МУС). Даслужыўся ён там да старшыны і звольніўся ў сярэдзіне «нулявых».

Пасля працаваў у будаўнічай фірме ААТ «Гарадское будаўніцтва», потым перайшоў у «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне», а пазней — у ААТ «Біябуд» (кампанію, якая займаецца стварэннем каналізацый).

Мужчына часта ездзіў у Еўропу, але ненадоўга. Самыя доўгія візіты з апошніх — у 2017 і 2018 гадах, ён выязджаў кудысці праз Польшчу на 3—4 месяцы. Магчыма, што ён працаваў недзе ў Еўропе, але ніколі не жыў там доўга. Таксама вясной-улетку 2020 года ён часта ездзіў у ЕС, але адразу вяртаўся (візіты доўжыліся дзень-два) — што падобна на класічныя паездкі «на закупы».

Кутафін. Фота: сацсеткі.

Аніякіх пацверджанняў таму, што ён «9 гадоў жыў у Германіі», мы не знайшлі.

Другі герой, Алег Бруштуноў, у відэа сцвярджае, што «пяць гадоў таму працаваў у Германіі» і «прывозіў грошы на радзіму», а «Лукашэнку там усе любілі». Але ёсць нюанс.

46-гадовы Бруштуноў не просты міліцыянт. З 1997 года, як і Кутафін, ён працаваў у гродзенскім Дэпартаменце аховы МУС, таксама кінолагам. У 2003 годзе ён паступае ў Акадэмію МУС, стаўшы лейтэнантам, і пераязжае ў Мінск.

Але неўзабаве Бруштуноў пераходзіць на працу ў элітнае падраздзяленне «Алмаз». Там ён спачатку быў «операм», а пасля старшым інспектарам-кінолагам і нават выйграваў спаборніцтвы па пошуку выбухоўкі. Даслужыўся ён у «Алмазе» да звання маёра і звольніўся па згодзе бакоў у пачатку 2018 года.

Па звестках «Кіберпартызанаў», ён ездзіў у Еўропу некалькі разоў. Самая доўгая з вандровак заняла паўгода і адбылася з красавіка па верасень 2018 года. Прычым ездзілі яны туды разам з Кутафіным. Чым там займаліся — невядома.

Далей ён працаваў адміністратарам у рэстаране Falcon, прынамсі да канца 2020 года.

У 2022 годзе Бруштуноў быў суаўтарам правілаў па правядзенні кіналагічных спаборніцтваў. Там яго называюць майстрам спорту па службовым мнагаборстве кінолагаў і ветэранам спецпадраздзялення МУС Рэспублікі Беларусь.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Чытайце яшчэ:

«Вернікі не купяць айфон, каб здымаць свае дупы і глядзець на чужыя». Хто такая Марына Караман — новая вядучая АНТ

«Гэта не значыць, што я не патрыёт». Загадчыца кафедры журфака БДУ апраўдваецца за адпачынак у Еўропе

«Я хачу бачыць рускую мову, а не пшэцкую лацінку». Бухгалтарка з райцэнтра змагаецца супраць беларускай лацінкі

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Показательно / Адказаць
29.08.2022

1
крумкач / Адказаць
29.08.2022
лукашыстскі мент - такая субстанцыя, што нават адышоўшы ад спраў не можа не лізаць праўладны сапог. Генэтыка мабыць.

А заходнікам трэба шчыльна пасупрацоўнічаць з офісам Ціханоўскай ды Кіберамі, каб гэта навалач пажыццёва не магла наведваць краіны ЕЗ.
0
Абу / Адказаць
29.08.2022
Узровень яшчэ ніжэй, чым у салсберыйскіх турыстаў.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру