Скрыншот з відэа канцэрта ў Чыце

Скрыншот з відэа канцэрта ў Чыце

Акрамя Агурбаш, у канцэрце на сцэне мясцовага тэатра «Амар сайн» прынялі ўдзел такія выканаўцы, як Таісія Павалій, Аляксей Глызін, Пётр Дранга, група «Рэспубліка» і іншыя. Як адзначаецца ў паведамленні з канцэрта, «выканаўцы падарылі агінчанам несмяротныя хіты савецкага часу і свае сучасныя кампазіцыі».

Падобны канцэрт прайшоў і ў Чыце на Дзень дзяржаўнага сцяга, дзе таксама выступала спявачка.

З 2020 года Анжаліка Агурбаш спрабуе ўдзельнічаць у беларускім палітычным жыцці, падчас выбарчай кампаніі 2020 года падтрымала антылукашэнкаўскую апазіцыю, сярод іншага перазапісаўшы свой патрыятычны хіт пачатку 1990-х «Наўздагон». Цяпер падтрымлівае групу, аб'яднаную вакол Валерыя і Веранікі Цапкалаў ды Дзмітрыя Балкунца.

Спявак Іосіф Кабзон, які памёр роўна 4 гады таму, 30 жніўня 2018 года, быў актыўным прыхільнікам анексіі Расіяй Крыма ў 2014 годзе, рэгулярна публічна выступаў у падтрымку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР». У сувязі з тым ягонае прозвішча дагэтуль у гэтым кантэксце многімі ўспрымаецца сімвалічна. 

Гарадскі пасёлак Агінскае — цэнтр Агінскай Бурацкай акругі Забайкальскага края, якая да 2008 года была асобным суб'ектам Расійскай Федэрацыі — Агінскай Бурацкай нацыянальнай акругай. Менавіта ад яе Кабзон пастанна выбіраўся ў Дзяржаўную думу, тым і тлумачыцца месца правядзення канцэрта, які ёсць адной з частак больш шырокага праекта. 

Клас
4
Панылы сорам
59
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
23