Эфектыўны спрэй для барацьбы з пустазеллем
Прыгатуйце раствор воцату і вады ў суадносінах 2:1 і шчодра апырскайце ім пустазелле. Рабіце гэта ў бязветраны, сухі і сонечны дзень, калі тэмпература вышэй за 15 градусаў. Цягам трох дзён «няпрошаныя госці» мусяць завянуць.
Для найлепшых вынікаў апырсквайце пустазелле раз на тыдзень. З кожным разам яно будзе патроху вянуць. Калі вы хочаце узмацніць эфект, дадайце ў ваду соль.
З пустазеллем ў бруку можна справіцца з дапамогай соды
З яго дапамогай можна пазбавіцца ад пустазелля, якое расце з невялікіх шчылінаў — напрыклад, паміж брукам. Шчодра пасыпце ім пустазелле ў шчылінах і яно завяне!
Калі лепш за ўсё змагацца з пустазеллем?
І воцат, і харчовую соду лепш за ўсё выкарыстоўваць ранняй вясной, калі пустазелле яшчэ не квітнее. Гэта дазволіць вырашыць праблему ў зародку, перш чым яна распаўсюдзіцца па ўсім агародзе.
Акрамя таго, маладое пустазелле менш устойлівае, чым старое, і ад яго лягчэй пазбавіцца.