«Усе апошнія гадоў 25, пасля 1996-га, улада ў Беларусі была заклапочаная імітацыяй выбараў, імітацыяй існавання грамадзянскай супольнасці, імітацыяй існавання свабодаў і плюралізму. Дзеля гэтага ствараліся розныя структуры, арганізоўваліся складаныя спецаперацыі пад назвай «выбары», якія, аднак, нягледзячы на загадзя вядомы вынік, усё роўна станавіліся штуршком для народных пратэстаў», — піша Цыганкоў.

А 2020-ы, мяркуе аўтар, стаў настолькі магутным узрушэннем для псіхікі аднаго чалавека, што ён вырашыў: ніколі зноў, такое больш не паўтарыцца!

«Цяпер усё. Імітацыі дэмакратыі больш не будзе, імітацыі нейкіх сусветных правілаў, нейкіх «выбараў», нібыта ў нас «усё як у людзей» — не будзе. Афіцыйная Беларусь больш не прэтэндуе ўваходзіць у сямʼю сучасных народаў. Макей, які раней даказваў заходнім партнёрам, што «дайце нам час, не ўсё адразу, не прыспешвайце, мы паступова ідзём да вашых каштоўнасцяў, але не ўсё хутка робіцца» — цяпер, відаць, у сваіх лістах заходнікам будзе цытаваць Азаронка.

Нехта можа падумаць, што нават лукашыстам стане «няёмка» ад таго, што іх лідара цяпер не будуць «усенародна выбіраць». Бо яны ж гадамі тлумачылі сваю адданасць правадыру афіцыйнымі «вынікамі» выбараў. Але, думаю, людзям, якія засталіся «лукашыстамі» пасля жніўня 2020-га, ужо ўсё роўна», — піша Цыганкоў. Ён думае, што яны апраўдаюць усё, што б ні рабіў Лукашэнка.

Сярод многіх наступстваў гэтага магчымага кроку, адмовы ад выбараў, жураналіст выдзяляе наступнае.

«Цяпер нават фармальна і юрыдычна знікае любая магчымасць законнай, легальнай змены ўлады», — піша ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Сава / Адказаць
31.08.2022
Зато честнее. Не нужно ждать 5 в лет в надежде что что-то изменится. Перемены могут быть в любой момент
0
BND / Адказаць
31.08.2022
Гэта толькі падрэсьлівае тэзіс што ў Беларусі трэба пасаду прэзідэнта скасаваць як дэскрэдытыруючы фактар, які не дазваляе існаваць ратацыі ў органах кіраваньня і прыводзіць да павальнай карупцыі і тэрору над народам.
0
* / Адказаць
31.08.2022
Магчымасьць зьмены улады зьнікла ў лістападзе 1996, калі што
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру