Адзначаецца ў асноўным спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1—7 см за суткі. Нязначны (1—3 см за суткі) рост узроўню вады назіраецца на Дзвіне на ўчастку Полацк — Верхнядзвінск, Прыпяці ля Пінска (мост Любанскі), некаторых іх прытоках, а таксама асобных прытоках Нёмана, Заходняга Буга і Сожа.

Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Дзвіне ля Віцебска, Нёмане ля Гродна, Дняпры ля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы і Лоева, Бярэзіне ля Бабруйска і Светлагорска, Сожы ля Крычава, Слаўгарада і Гомеля, Прыпяці каля вёскі Чэрнічы і Мазыра.

Паводле інфармацыі гідролагаў, тэмпература вады ў рэках складае плюс 14—23 градусы, у вадаёмах — 20—23 градусы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0