Яна піша, што сёння ніякіх ілюзій не павінна быць.

Так, можна ездзіць у Беларусь і ў Польшчу, але гэта можа раптоўна скончыцца і, калі гэта здарыцца, у які канкрэтна момант — ніхто не ведае. 

«Ну, нельга цяпер туды ездзіць, калі вы вядомая асоба, асабліва, калі журналіст ці грамадскі актывіст. Смярдзючая камера чакае на Бацькаўшчыне кожнага, хто спадзяваецца: можа, абміне гэтая навала, маўляў, пабачуся са сваімі і вярнуся. Не вернешся…» — піша Лунёва.

Журналіста і кіраўніка гродзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня.

Павел — вядомы гродзенскі журналіст, адна з галоўных асоб грамадска-культурнага жыцця Гродна.

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным у рамках справы «аб рэабілітацыі нацызму» за дэманстрацыю партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Яўгена Жыхара. Але тады Мажэйку вызвалілі пасля 72 гадзін арышту.

30 жніўня таксама затрымалі былую адвакатку мастака Алеся Пушкіна Юлію Юргілевіч.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
55