У Рэчыцы мясцовага жыхара пакаралі 1,5 года «хіміі» за абразу міліцыянта
26 жніўня суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд па справе Аляксандра Зубарава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Вадзім Бабыроў, паведамляе «Вясна»
Пра абвінавачанага вядома, што ён мясцовы жыхар, які раней вёў «забаронены» блог на YouTube. Справу аб абразе прадстаўніка ўлады на яго завялі яшчэ ў 2021 годзе.
Днямі над Зубаравым адбыўся суд. Яго прызналі вінаватым і пакаралі абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1,5 года.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ