У цэнтры манументальнай карціны — кавалак бурштыну ў руцэ веласіпедыста.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў старажытнасці праз Гродна таксама праходзіў гандлёвы «Бурштынавы шлях». А гандаль па Нёмане заўсёды быў арыентаваны на Балтыйскае мора, якое асацыюецца з бурштынам.
Дэталі гадзіннікавага механізму, захаваныя ў бурштыне, — адсылка да самага старадаўняга гадзіннікавага механізму ў Еўропе — гарадскога гадзінніка касцёла Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Яму ўжо больш за 5 стагоддзяў.
Веласіпедыст — сімвал сучаснай гарадской культуры.
У межах праекта «Традыцыі дзеля будучыні» банк разам з супольнасцю стрыт-арт-мастакоў распісвае вышынныя дамы ў беларускіх гарадах. Наступным горадам, дзе з'явіцца роспіс, будзе Салігорск.





