Фота: скрыншот з ютуб-канала «Мытныя органы»

Кіроўца-міжнароднік

Бадай, самая папулярная вакансія з заробкамі ад 2500 рублёў на рукі — гэта кіроўца-міжнароднік з катэгорыяй СЕ. 

У залежнасці ад наймальніка, ад патэнцыйных кіроўцаў вялікагруза патрабуюць мець ад 6 месяцаў да 2 гадоў досведу працы па катэгорыі.

З улікам санкцый, накладзеных на беларускія транспартныя кампаніі, кіроўца мусіць быць гатовы дастаўляць грузы ў РФ, Казахстан, Кыргызстан і нават Кітай. 

Скрыншот: сайт praca.by

У адрозненне ад еўрапейскіх фірм, дзе кіроўцам аплочваюць сутачныя, беларускія транспартныя кампаніі часцей за ўсё налічваюць зарплату ад колькасці кіламетраў. Як правіла, дальнабойшчыкам прапануюць заробак да 3000 тысяч рублёў.

Прамысловы альпініст

На заробак ад 1000 даляраў у Мінску можа разлічваць і прамысловы альпініст з поўнай занятасцю. Патрабаванні да кандыдата — досвед працы ад 2 гадоў. У абавязкі ўваходзіць: герметызацыя міжпанэльных швоў, уцяпленне, атынкоўка і афарбоўка фасадаў.

Галоўны канструктар і майстар манікюру

На зарплату ў 2500 рублёў шукаюць галоўнага канструктара з досведам працы ад 5 гадоў. Кандыдат мусіць умець рабіць разлікі і распрацоўкі гідрасістэм з ціскам ад 20 МПа і вышэй, падбіраць гідракампаненты, распрацоўваць і чытаць схемы гідраўлічнага прываду.

Адзін са сталічных салонаў прыгажосці шукае майстра па манікюры і педыкюры. Спецыялісту з досведам ад двух гадоў салон гатовы плаціць ад 2500 рублёў на рукі. 

Скрыншот: сайт praca.by

Супрацоўнікі аўтасэрвісаў

На заробак у 1000 даляраў таксама могуць разлічваць прадстаўнікі будаўнічых ці аўтаслесарных прафесій. 

На запаветную тысячу дяляраў у Гродне шукаюць аўтаэлектрыка-дыягноста.

Маляру-падрыхтоўшчыку ў Мінску абяцаюць плаціць ад 2500 да 5000 рублёў.

Скрыншот: сайт praca.by

Каму яшчэ гатовы плаціць 1000 даляраў

Апроч вышэй згаданых прафесій, на заробак ад 1000 даляраў у месяц могуць разлічваць ріэлтары, экспедытары, высокакваліфікаваныя медыцынскія работнікі для працы ў прыватных медцэнтрах. 

Сярод вакансій з заробкам ад 2500 рублёў сустракаюцца і прапановы для IT-спецыялістаў. 

Таксама сярод вакансій з падобным заробкам даволі шмат прапаноў па працы за мяжой. Кіроўцам катэгорыі CE, якія будуць ездзіць па Еўропе, прапануюць зарплату ад 70 еўра ў суткі. Папулярныя вакансіі на будоўлях у Польшчы, Літве і нават Латвіі. Абяцаны заробак на замежных будоўлях — ад 1000 еўра на рукі. 

Агулам на praca.by за месяц з'явілася ўсяго 173 вакансіі з абяцанай зарплатай ад 2500 рублёў.

Усяго на сайце больш за 14 тысяч вакансій. Часцей за ўсё наймальнікі шукаюць людзей на зарплату ад 500 да 700 рублёў, такіх прапаноў налічваецца больш за 3400. Больш за 3000 наймальнікаў шукаюць людзей, гатовых працаваць за 700-980 рублёў у месяц. 

Колькасць вакансій адносна заробкаў. Скрыншот: сайт praca.by

На іншым папулярным сайце па пошуку працы rabota.by — больш за 27 тысяч вакансій.

Згодна з данымі Белстата, у ліпені 2022 года сярэдняя зарплата «на рукі» склала 1414 рублёў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру