Ён быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса — «абраза прэзідэнта» за капіраванне і размяшчэнне допісу ў інтэрнеце, які палічылі абразлівым, паведамляе «Вясна».
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Аношка. Абвінавачанне прадстаўляў пракурор Ігар Арцёменка.
Па матэрыялах абвінавачання, Крывулька ў сваім акаўнце ў аднакласніках размясціў відэаролік з гарачым і эмацыйным абмеркаваннем палітычнай сітуацыі журналістамі іншай дзяржавы. У палеміцы неаднаразова гучалі рэплікі непаважлівага і абразлівага характару на адрас лідараў некаторых краін, а таксама ў іх ліку і прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Працэс пачаўся 2 жніўня, аднак узнікла замінка з адвакатам, які папрасіў час для азнаямлення з матэрыяламі справы.
Суд прызнаў Крывульку вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.





