Падпісчыкі, якія плацяць 4,99 даляра за месяц за Twitter Blue, таксама змогуць рэдагаваць свае адказы «некалькі разоў» на працягу 30 хвілін пасля публікацыі, гаворыцца ў паведамленні твітара ў блогу. Функцыю ўжо пачалі тэставаць, запусціць яе плануецца да канца верасня.

Дагэтуль пасты ў сацсетцы Twitter рэдагаваць было немагчыма, іх можна было толькі выдаляць. Але ўвядзенне гэтай функцыі было адной з найчасцейшых просьбаў, якія паступалі ад карыстальнікаў.

Для рэдагавання твітаў будзе некалькі абмежаванняў:

  • змяняць твіт можна будзе толькі некалькі разоў на працягу 30 хвілін пасля публікацыі;
  • адрэдагаваныя пасты будуць пазначацца спецыяльнай іконкай з указаннем часу;
  • гісторыя мінулых версій твіта будзе даступная для ўсіх.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?