Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што святар быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і дасылаў ім інфармацыю ў боты.
Як пішуць сілавікі, у Багамольнікава «ёсць шанец стаць падазраваным за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці па шэрагу крымінальных спраў, ну ці пабіць рэкорд адной сямейкі па колькасці сутак адміністрацыйнага затрымання».
Верагодна, гаворка ідзе пра Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча, якія правялі за кратамі па адміністрацыйных справах 127 і 126 сутак адпаведна.
Пазней стала вядома, што супраць Уладзіслава Багамольнікава сапраўды распачалі крымінальную справу. У адным з праўладных каналаў называецца артыкул Крымінальнага кодэкса — 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім».
Чытайце таксама:
Затрыманы праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў





