Фота: сайт ліцэя

Пра візіт «Нашай Ніве» вядома ад некалькіх крыніц.

Выступленне кадэбіста было вельмі кароткім, пару хвілін. У сваёй прамове ён расказваў пра Фелікса Дзяржынскага, як той «шмат добрага зрабіў для дзяцей, заснаваў службу, нашчадкам якой з'яўляецца КДБ, выратаваў вялікую колькасць жыццяў».

І запрасіў моладзь пасля выпуску ісці да іх у КДБ.

Вядома, што прапусціць лінейку навучэнцы маглі толькі па даведцы ад доктара. Збіралі спісы тых, хто адсутнічаў (праўда, так было і ў папярэднія два гады). Ці планавалі перадаваць куды гэтыя спісы, невядома.

У пачатку ХХ стагоддзя ВЧК, якім кіраваў Дзяржынскі, быў галоўным рэпрэсіўным органам. Толькі ў 1918 годзе ВЧК расстраляла 6 185 чалавек, яшчэ 14 829 чалавек змясцілі ў турмы, 6 407 — накіравалі ў канцэнтрацыйныя лагеры, 4 068 — узялі ў закладнікі.

У 1919 Дзяржынскі стаў кіраўніком НКВД.

Пры яго ўдзеле была закладзена сістэма будучага савецкага ГУЛАГа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
хх / Адказаць
01.09.2022
а да нас поп прыхадзіў. даказваў, што атэізм - гэта не навука
0
EMIL / Адказаць
01.09.2022
Наследники НКВД никогда не признАют своей вины. Убивать и ломать судьбы людей, это для них обыденность!
0
"©®" / Адказаць
02.09.2022
Ленин со своим каналом ,при госперевороте и захвате власти, официально объявил красный террор и в бывшей империи. начался захват заложников и массовое уничтожение людей , омерзительные казни.одним из главных орудий красного террора большевиков был вчк.т.е ВЧК непосредственно занималось террористической деятельностью , а значит по факту является террористической организацией.странно , что в центре Европы в 21 веке есть ещё люди , опрадывающие терроризм. даже удивительно как то
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру