Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за жнівень у крымінальным парадку, складае 19.39% і 80.61% адпаведна.

З агульнай колькасці асуджаных у жніўні грамадзян, звесткі пра якіх удалося сабраць ПЦ «Вясна», паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджаны 51% грамадзян. Па артыкулах аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх, асуджана 27% грамадзян.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў жніўні судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў «пратэсных» крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за жнівень па вядомых ПЦ «Вясна» справах суды вынеслі:

— 223 гады і 10 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 63 чалавек;

— 29 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 11 чалавек;

— 62 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 24 чалавек;

— 2800 базавых велічынь штрафу на суму 89600 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 11 чалавек разам з пазбаўленнем (для 10 асуджаных) і абмежаваннем волі (для аднаго чалавека);

— 5 гадоў забароны на заняцце пасад, звязаных з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, у якасці дадатковага пакарання для 1 чалавека разам з пазбаўленнем волі.

Паводле вядомых праваабаронцам прысудаў па «пратэсных» крымінальных справах у жніўні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 64.28% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 11.23% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 24.49% выпадках асуджэння грамадзян.

Такім чынам, пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі» і «хатняй хіміі», суды ўжывалі ў 100% выпадкаў асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у жніўні.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14