Стась Карпаў. Фота з фэйсбука

«У 13-м годзе я ўжо сустракаў дзень нараджэння ў Грузіі. Сёння — зноў тут, але ў мінулы раз я ведаў што праз тыдзень паеду дадому, і таму думаў у асноўным пра віно і чачу, а пра дом не думаў зусім. Гэтым разам я думаю толькі пра дом, бо як туды вярнуцца — невядома.

Пры канцы сакавіка мы выехалі з Беларусі, бо трэба было па працы. На 5-е жніўня ў нас былі білеты назад. Але чым бліжэй была гэтая дата, тым часцей сваякі прасілі застацца за мяжой. Пасля пачаліся чарговыя пасадкі тых, хто вярнуўся ў Беларусь, ну і білеты мы здалі.

Вось так.

Цяпер я сяджу ў Грузіі. Тут поўна сяброў і харошых знаёмых. Але дома няма. Гэта не мой дом. Гэта бясконцае жыццё ў здымнай кватэры — дзе і кватэра — здымная кватэра і краіна — здымная кватэра. У тым сэнсе, што якая б яна ні была цудоўная — яна не твая і ты ніколі не палюбіш яе ўсім сэрцам. Ніякай свабоды тут няма. Ні паху, ні гуку. Тут ёсць бяспека, але свабода — гэта тое, чым ты можаш карыстацца толькі на радзіме. Свабода, страчаная дома, не знаходзіцца болей нідзе.

Такая фігня, рабяты.

Тыя, хто скавыча, што ім у Грузіі невыносна без добрай каўбасы — зайздрошчу вам. Мне ў Грузіі нестае Беларусі ўсёй цалкам, натуральна, з каўбасой.

Я вярнуся дадому. Я гэта ведаю дакладна — бо жыццё за мяжой для мяне як жыццё пад вадой, а ў мяне ні хваста, ні жабраў.

Я вярнуся дадому, бо не магу і не хачу жыць нідзе болей. Мы ўсе ўбачымся, абдымемся і вып'ем што заўгодна, нават такое смярдзючае гаўно як «Налібокі».

А тым, хто застаецца я хачу сказаць: не слухайце нікога, хто вас папракае, хто вас дакарае, хто вучыць вас скрусе і апатыі. Ваша задача — выжыць і захавацца. Ваша задача — перанесці блізкіх праз гэтую шырокую смярдзючую раку гаўна. Займайцеся толькі гэтым. Толькі захаваннем сябе. У нас няма шансаў прайграць, але няма магчымасці выйграць так хутка, як мы заслугоўваем. Будзьце. Проста будзьце.

Жыве».

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Іван / Адказаць
02.09.2022
Жыве вечна!
1
Бімс / Адказаць
02.09.2022
А навошта некага (ці самога сябе) запэўніваць, што ты вернешся, проста вяртайся, таксама ціха, без анонсаў, як і ад'язджаў. Ці гэта такі аўтатрэнінг, кшталту, я вярнуся, я вярнуся, я ўжо вяртаюся, вось-вось, ужо хутка, вяртаюся, вяртаюся, вяртаюся... Вочы прыжмураныя, поза лотаса, дыханьне глыбокае, роўнае... Гэтак і заснуць можна, ды грымнуцца...
0
"Это одно из немногих блюд, чье происхождение известно совершенно точно: / Адказаць
02.09.2022
коренные жители прибрежного села Гонио испокон веков были рыбаками, а их любимая рыба - #####. Ее засаливают, тушат, готовят из нее пироги, а гостям предлагают довольно простое, но нарядное блюдо - «Солнце»." - эпіграф. дакладней - закуска пад чачу)

ну зараз шмат у каго шмат плачу, стагнанняў, тугі, рэфлексіі і ўсяго такога... гэта зразумела.
што да Карпава, то... калі ён там збіраўся вяртацца? 5 жніўня? шчэ і месяца не прайшло. ягоная настальжы па Радзіме шчэ вельмі маладая. можна сказаць - толькі народжаная. з гадамі будзе мацярэць) боль прытупляцца... а потым можа і знікне зусім

бачыце - ён ужо «Налібокі» называе не інакш, як смярдзючае гаўно (дарэчы, калі што - ні разу не.., таму ні аспрэчыць, ні падцвердзіць не магу). ужо яму грузінская чача падабаецца больш
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру