У Маскоўскім РУУСе на адваката склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Вядома, што суддзя Юрый Машкетаў пачаў разгляд справы яшчэ ўчора — 1 верасня. На судзе дапыталі і сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях.
У выніку Уладзіміра прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянту і арыштавалі на 14 сутак.
Ангельскі — адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «РЭВЕРА», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і партнёры». Цяпер адвакат Віталь Брагінец прызнаны палітычным зняволеным.