Наталля Нікіціна. Фота з прыватнага архіва

За каментарыі ў сацсетках яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Валянціна Зянькевіч прызначыла Наталлі адзін год і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф у 200 базавых велічынь (6400 рублёў), паведамляе «Вясна». 

Жанчыну затрымалі 29 верасня 2021 года наўпрост на працы — у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі. За некалькі гадзін да затрымання ёй паведамілі пра звальненне. Наталлю затрымалі па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

За кратамі ў жодзінскай турме яе ўтрымлівалі амаль 11 месяцаў. У Наталлі двое сыноў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
EMIL / Адказаць
02.09.2022
Абсолютно всех судей и прокуроров потом придётся менять!
0
lina / Адказаць
02.09.2022
EMIL , и сьледчых
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру