Чытачы перадалі «Медыязоне» відэа з камеры назірання, якая зафіксавала вулічны канфлікт у Слоніме, пасля якога, як сцвярджаецца, загінуў мясцовы жыхар Ілля Машынскі. Звязаўшыся з рэдакцыяй, знаёмы Машынскага кажа, што смяротны ўдар яму нанёс супрацоўнік ДАІ.

Па словах суразмоўцы «Медыязоны»,

вечарам 27 жніўня 37-гадовы Машынскі падышоў да траіх мужчын на стаянцы каля крамы «Алмі» на праспекце Незалежнасці. Адзін з мужчын, якога знаёмы Машынскага называе супрацоўнікам ДАІ, ударыў яго. Пацярпелы ўпаў, пасля чаго трое апанентаў зацягнулі яго ў машыну.

Як вынікае з тайм-кода на відэа з камеры, у 23:15 машына з удзельнікамі канфлікту з'ехала са стаянкі.

Са слоў суразмоўцы «Медыязоны», Машынскі быў знаёмы з чалавекам, які ўдарыў яго. Ён дадаў, што ў Следчым камітэце распачалі крымінальную справу па факце забойства, але пакуль не апытваюць магчымых сведак.

«Медыязона» звярнулася па каментарый ва ўпраўленне СК Гродзенскай вобласці, прадстаўніца УСК запісала пытанне і папрасіла ператэлефанаваць, але пазней перастала падымаць слухаўку.

Пра тое, што ў Слоніме каля крамы «Алмі» на праспекце Незалежнасці загінуў мясцовы жыхар па імені Ілля, паведаміла напярэдадні «Беларускае Радыё Рацыя».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Беспредел / Адказаць
02.09.2022
Постоянный режим не до закона во всей красе.
лукашенко превратил Беларусь в криминальную, серую зону, в которой нет законов, а те, которые написаны, выглядят как тотальное беззаконие названное "законом".
 Отделается химие на 3 года.
 Того, которого убил гаишник, сделают виноватым.
В таком режиме 2 года живём.
0
Бондар / Адказаць
02.09.2022
Беспредел, 2 года?? А мо 26 ці як меней 22?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру