Фота: recoveryplussupport.com.au

Вялікае дэпрэсіўнае расстройства, таксама вядомае як клінічная дэпрэсія, характарызуецца пастаянным прыгнечаным настроем або стратай цікавасці да дзейнасці, што пагаршае паўсядзённае жыццё. Калі мы хворыя на дэпрэсію, тлумачыць Рэйн, некаторыя ўчасткі нашага мозгу могуць змяншацца і нават губляць аб'ём шэрага рэчыва. Гэтыя ўчасткі ўключаюць гіпакамп, які кіруе памяццю і навучаннем, і прыфрантальную кару, якая кіруе мысленнем больш высокага ўзроўню.

Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў клінічнай дэпрэсіі, нейрабіёлагі не да канца ўпэўненыя ў тым, што адбываецца ў мозгу людзей, якія хварэюць на дэпрэсію. У цяперашні час існуе два распаўсюджаныя метады лячэння дэпрэсіі: кагнітыўна-паводзінская тэрапія (КПП) і прызначэнне антыдэпрэсантаў, такіх, як селектыўныя інгібітары зваротнага захопу сератаніну (СІЗЗС). Асабліва эфектыўнымі ў лячэнні дэпрэсіі апынуліся СІЗЗС, эфект якіх, імаверна, абумоўлены узмацненнем перадачы сігналаў сератаніну.

Прычына дэпрэсіі шырока абмяркоўвалася на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў, хоць некаторыя даследчыкі мяркуюць, што недахоп сератаніну ў мозгу можа выклікаць дэпрэсію. Але агляд, апублікаваны ў мінулым месяцы ў часопісе «Малекулярная псіхіятрыя», абвяргае гэтую гіпотэзу. «Наш ўсебаковы агляд асноўных кірункаў даследаванняў сератаніну паказаў, што няма пераканаўчых доказаў таго, што дэпрэсія выкліканая зніжэннем канцэнтрацыі або актыўнасці сератаніну або звязаная з ім», — адзначаюць аўтары.

Аднак гэта не азначае, што вам варта адмовіцца ад прыёму антыдэпрэсантаў, калі ў вас дыягнаставана клінічная дэпрэсія. «Не абавязкова, каб праблема была вырашаная ў мозгу», — кажа Рэйн.

Дык як прадухіліць дэпрэсію? Па словах Рэйна, ёсць пяць простых і вельмі дзейсных парадаў:

  • Кожную ноч спіце столькі, каб высыпацца;
  • Сачыце за харчаваннем і ежце болей здаровай ежы;
  • Рэгулярна давайце сабе фізічныя нагрузкі;
  • Займайцеся рэфлексіямі, медытацыяй, давайце сабе інтэлектуальную нагрузку;
  • Пазбягайце сацыяльнай ізаляцыі.

Чытайце яшчэ:

Ці праўда, што мы выкарыстоўваем толькі 10 працэнтаў мозгу? Адказвае нейрабіёлаг

Стварылі сэрвіс, які дазваляе бясплатна палепшыць старыя фота. Паказваем, як ён працуе

Навошта ўвогуле патрэбныя вірусы? Без іх нас магло б не быць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
абв / Адказаць
03.09.2022
маем:
а) "імаверна, абумоўлены узмацненнем перадачы сігналаў сератаніну"
б) "агляд асноўных кірункаў даследаванняў сератаніну паказаў, што няма пераканаўчых доказаў таго, што дэпрэсія выкліканая зніжэннем канцэнтрацыі або актыўнасці сератаніну або звязаная з ім"

б супярэчыць а. не? але маем пункт в:
в) "Аднак гэта не азначае, што вам варта адмовіцца ад прыёму антыдэпрэсантаў,"

цудоўна. а ў нашай найцудоўнай краіне шырока прымяняюць для "лячэння" дэпрэсіі шчэ і ЭСТ - электрасутаргавую тэрапію, электрашок
4
абв / Адказаць
03.09.2022
Американский писатель Эрнест Хемингуэй в 1961 г. покончил жизнь самоубийством после лечения ЭСТ в больнице сети медицинских учреждений Майо[68]. Лечение ЭСТ усугубило его состояние, резко ухудшилась память, Хемингуэй не мог больше писать[68][69]:48. Он сказал своему биографу: «Какой был смысл в том, чтобы разрушать мой мозг, стирать мою память, которая представляет собой мой главный капитал, и выбрасывать меня на обочину жизни? Это было блестящее лечение, только вот пациента потеряли»[68].

В интервью журналу «Хьюстон Кроникл» в 1996 г. Мелисса Холидей, актриса в известном сериале «Спасатели Малибу» и модель журнала «Плейбой», отметила, что это лечение, которое она получила в 1995 году, разрушило её жизнь. «Я пережила изнасилование, но электрошоковая терапия хуже. Если вы это не испытали, я не смогу вам этого объяснить» (Вікі)
6
Максим Дизайнер / Адказаць
03.09.2022
Шосты - накатить
Семы - и па бабам
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру