Фота: панарама Яндэкс

Раней «Наша Ніва» ужо ў дэталях расказвала расцягнутую на годы трагікамедыю з узвядзеннем «Газпрам-Цэнтра» ў Мінску, якая ў выніку скончылася затрыманнем топ-менеджменту. 

Чытайце таксама: «Справа «Газпрама»: працягваюцца затрыманні, звальняюць дзяцей чыноўнікаў, улады патрабуюць аднавіць будаўніцтва «Газпрам Цэнтра»

Як нам стала вядома цяпер, крымінальная справа моцна разрастаецца. Па паведамленнях нашых крыніц, затрымана ўжо каля сотні былых і дзейных супрацоўнікаў «Газпрам-Трансгаз-Беларусь» (паводле інфармацыі на сайце, у «Газпрам-Трансгазе працуе 6,7 тысячы работнікаў). 

Артыкулы крымінальных спраў дакладна невядомыя. 

Крыніцы называюць прычынай злоўжыванняў кумаўство, крадзеж, распілы і бязладдзе на будоўлі. 

«Шэсць год — нічога не зроблена. А ці былі грошы? Былі. Ці бушавала дзейнасць на паперах? Бушавала. Не чуў, каб нехта ў дырэкцыі працаваў за ідэю гэтыя годы. Развяліся «гурткі па інтарэсах», якія даілі і даілі будоўлю, — кажуць нам абазнаныя. —

Даходзіла да таго, што куплялі самі ў сябе пустыя каробкі пад выглядам абсталявання, а потым спісвалі. Я б казаў, што тут гісторыя нават не пра беларускія масштабы распілаў, а пра расійскія. 

А як красці на будоўлі, можна напісаць некалькі дысертацый: завышай аб'ёмы, расцэнкі, рабі не па тэхналогіі, забірай рэшту.

Так прынята ў Расіі. Але самы галоўны пункт схемы — трэба, каб быў вынік, які можна здаць.

Якасць няважная — потым на рамонце яшчэ красці можна, але здаць трэба. А тут не здалі. Раз'юшылі Лукашэнку, органы пачалі падымаць закупкі і панеслася. Недапастаўкі, прыпіскі.

Зачапілі адных, а тыя пачалі гаварыць на іншых — класіка. Затрымліваюць людзей з цэнтральнага апарата і філіялаў». 

Як кажуць супрацоўнікі «Газпрам-Трансгаза», яшчэ летам планавалася, што 1 верасня будзе рэстарт будоўлі цэнтра, але зноў не задалося. 

«Падлік дакладнай сумы закапаных грошай працягваецца і наўрад ці скончыцца хутка», — рэзюмуюць назіральнікі. 

Вядома, што залёт толькі з сербскім абсталяваннем для энэргацэнтра пацягнуў на 30 мільёнаў долараў. 

Чытайце таксама: 

Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Трагікамедыя на будоўлі «Газпрам-Цэнтра»: абсталяванне на $20 мільёнаў сапсавалася

Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
03.09.2022
За кумовство, воровство, распилы и беспорядок на стройке сразу задерживают, а за то же самое в стране — нет.
0
Голубница / Адказаць
03.09.2022
Этот объект - как проекция состояния дел в стране вообще.
0
Анна / Адказаць
07.09.2022
Вот этот синий забор - это та херня на подъезде к Уручью? Сколько раз тут ездила на велосипеде - всё не понимала, что это за стройка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру