Злева Павел Пінігін. Фота: газета «Наш край». Справа: Вячаслаў Іванчукоў. Фота з сацыяльных сетак

Злева Павел Пінігін. Фота: газета «Наш край». Справа: Вячаслаў Іванчукоў. Фота з сацыяльных сетак

Па словах суразмоўцаў «Зеркала», кіраўніцтва авіяцыйнага завода ў Баранавічах затрымалі яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Дакладную прычыну яны не ведаюць, але мяркуюць, што хутчэй за ўсё абвінавачванне звязана з карупцыяй і ухіленнем ад выплаты падаткаў.

«У іх былі велізарныя сумы. Магчыма, гэта не звязана з палітыкай, але цягам некалькі месяцаў да затрымання кадэбэшнікі выклікалі на допыты, праслухоўвалі тэлефоны, шукалі, хто можа дасылаў фота самалётаў, якія лёталі ў бок Украіны. А як вынік — нейкі чалавек сядзіць. Вядома, што дапытвалі нават тых, хто звольніўся раней», — распавяла «Зеркалу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Як удакладнілі некалькі супрацоўнікаў прадпрыемства, затрыманыя былы дырэктар завода Павел Пінігін і ягоны намеснік Вячаслаў Іванчук. Акрамя іх, верагодна, па справе праходзяць і затрыманыя яшчэ як мінімум трое супрацоўнікаў завода.

Вядома, што Паўлу Пінігіну 60 гадоў, ён нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў Харкаўскае вышэйшае вайсковае авіяцыйна-інжынернае вучылішча. Больш за 30 гадоў прысвяціў Баранавіцкаму заводу: туды мужчына прыйшоў яшчэ ў 1991 годзе.

За гэты час Пінігін атрымаў яшчэ адну адукацыю, але ўжо ў галіне міжнародных адносін, скончыўшы Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Паступова падымаўся па кар'ернай лесвіцы і ў 2015 годзе ўзначаліў авіяцыйна-рамонтны завод у Баранавічах.

На сайце завода імя Пінігіна ўжо няма. Там пазначана, што прадпрыемства ўзначальвае Андрэй Тучын, выканаўца абавязкаў дырэктара.

Пра Вячаслава Іванчукова вядома менш. Яму 58 гадоў, ён жанаты. Іванчукоў таксама скончыў Харкаўскае авіяцыйна-інжынернае вучылішча, выпусціўся ў 1986 годзе.

У якім статусе цяпер знаходзяцца гэтыя людзі і якія абвінавачванні ім выставілі, невядома. Інфармацыі пра развіццё крымінальнай справы ў супрацоўнікаў няма.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5