Фота: Вікіпедыя

Паводле папярэдняй інфармацыі, якую здабыло «Зеркало», здарэнне адбылося ў цэху «Карбамід-3». Нібыта там «адбылася блакіроўка перадклапанаў на лініі аміяку і выхад прадукту».

Падчас рамонту ці абследавання не была адкрыта спецыяльная арматура, з-за чаго калону сінтэзу «сціснула вакуумам». А пацярпелыя якраз спускаліся ў яе для абследавання.

Афіцыйная інфармацыя пра сітуацыю з'явілася праз пэўны час у газеце «Гродненский химик»: 

«Паступіла паведамленне пра двух пацярпелых супрацоўнікаў падраднай арганізацыі, якія без папярэдняга афармлення дакументаў і ўзгаднення з кіраўніцтвам цэха Аміяк-3 прыступілі да ліквідацыі заўваг па выкананні дапаможных работ на бягучым рамонце тэхналагічнага аб'екта падраздзялення».

Пацярпелых рабочых, паводле выдання прадпрыемства, даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі на ведамасным медыцынскім абсталяванні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру