Фота AP

Фота AP

40-гадовая амерыканка, якая цяпер займае 413-е месца ў сусветным рэйтынгу, раней заяўляла, што плануе завяршыць кар'еру пасля US Open. 

Уільямс з'яўляецца 23-разовай пераможцай турніраў серыі «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе. На яе рахунку сем перамог на Australian Open (2003, 2005, 2007, 2009, 2010, 2015, 2017), Тры — на «Ралан Гарос» (2002, 2013, 2015), сем — на Уімблдоне (2002, 2003, 2009, 2010, 2012, 2015, 2016), шэсць — на US Open (1999, 2002, 2008, 2012, 2013, 2014). Усяго яна выйграла 75 тытулаў WTA ў адзіночным разрадзе (пятае месца ў гісторыі).

Уільямс займала першае месца ў рэйтынгу WTA цягам 319 тыдняў (трэцяе месца ў гісторыі), у тым ліку рэкордныя 186 тыдняў запар (столькі ж было ў Штэфі Граф).

Таксама яна чатыры разы перамагала на Алімпіядах (2012 — у адзіночным разрадзе, 2000, 2008 і 2012 — у парным). Усяго за сваю кар'еру Уільямс зарабіла $94,618 млн прызавых — гэта рэкорд для жаночага тэніса.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0