Шаноўныя чытачы, а найперш аўтары «Нашай гісторыі»!

Пасля перапынку мы аднаўляем выхад выдання, які на пачатку гэтага года спынілі абставіны.

Выдаваць папяровае выданне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою гэта не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай платформе.

Просім усіх дасылаць артыкулы ў нумар 41 адноўленага часопіса.

Нагадаем, што фармат артыкулаў «Нашай гісторыі» — шырокі. Да 2021 года мы публікавалі артыкулы толькі пра гісторыю да 1991 года, цяпер мы гатовыя пісаць і пра 1990-2010-я гады. Мы прымаем артыкулы як прафесійных гісторыкаў, журналістаў, літаратараў, так і простых людзей. Прымаюцца да разгляду матэрыялы і на сур'ёзныя тэмы, і не на вельмі сур'ёзныя. Тут і гісторыя айчынная і сусветная, і навука, і нацыянальная геаграфія, і сямейныя ды асабістыя гісторыі, і турыстычныя кірункі, і травелогі.

Мы будзем захоўваць ананімнасць аўтараў па іх жаданні, гатовыя публікаваць артыкулы і пад псеўданімамі, і без подпісаў.

Нагадаем, што 40 выпускаў «Нашай гісторыі» ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў. Мы прагнем, каб адноўленае выданне было такое ж запатрабаванае і паслужыла нашаму слаўнаму і гераічнаму народу.

Дасылайце артыкулы на электронны адрас [email protected].

Пісаць — наш абавязак. Пішучы, мы змяняем сябе і грамадства вакол сябе.

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0