Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі аказалі 40-гадовай жанчыне неабходную дапамогу, вызваліўшы яе з-пад абломкаў.

Як расказаў першы намеснік райаддзела МНС Аляксей Башкіраў, праз тое, што немагчыма было выкарыстоўваць аварыйны інструмент (пацярпелую прыціснула бэлькай), давялося працаваць уручную. Жанчына заставалася ў свядомасці, на пытанні супрацоўнікаў МНС адказвала, але пры гэтым скардзілася на цяжкасць дыхання і боль у нагах. Ратавальнікі ў гэты час адначасова разбіралі канструкцыі, якія абваліліся, страхавалі пацярпелую, вызвалялі ад збожжа і будаўнічых абломкаў ногі жанчыны.

Вызваліўшы пацярпелую, ратавальнікі перадалі яе работнікам хуткай дапамогі, якія прыбылі на выклік. Яны адправілі яе ў раённую бальніцу.

Прычыны і абставіны абвальвання будынка высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Satan / Адказаць
04.09.2022
Пикчера, который замазал лицо женщине, ждут на работе в нетфликс!
0
антисвета / Адказаць
04.09.2022
а чым заняты міністр сельскай гаспадаркі? а ён дзелам заняты - уручае фанерным пяўцам фанерны медаль
0
дичка Макса Дизайнера / Адказаць
04.09.2022
Satan, я ў першыя секунды ледзь не абамлела... пакуль зразумела, што так замазалі 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру