Паводле Брыло, імпартная залежнасць у беларускай сельскай гаспадаркі ёсць, але яна, маўляў, невялікая. «Па трактарах у нас 4% імпарту, 12% — па кормаўборачных камбайнах, 20% — па збожжаўборачных камбайнах», — сказаў міністр. І дадаў, што за кошт беларускай тэхнікі паступова гэтыя паказчыкі змяняюцца.

«Хоць ёсць некаторыя вузлы абсталявання ў перапрацоўчай галіне, якія пакуль замясціць складана. Але спробы рабіць трэба», — лічыць міністр.

Як звычайна, усе надзеі на Расію, з якой узгоднены пакет па імпартазамяшчэнні на 1,3 млрд даляраў, пераважна ў машынабудаванні.

Увогуле, Ігар Брыло ўпэўнены, што імпартныя пазіцыі па запасных частках да тэхнікі ў Беларусі не прападуць. Неабходныя камплектуючыя, маўляў, так ці інакш завозяцца ў краіну, таму што «бізнэс знойдзе шчыліны, якія яму трэба».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Верасень / Адказаць
04.09.2022
Неабходныя камплектуючыя, маўляў, так ці інакш завозяцца ў краіну, таму што «бізнэс знойдзе шчыліны, якія яму трэба»
https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/298619

Шчыліны то ен, мабыць, і знойдзе...
Але, як на гэтыя шчыліны адрэагуюць КГК, КДБ і МУС - і колькі іх вынаходнікам потым гадоў абломіцца.
Здаецца, што ў пошуку такіх"шчылін" і з`яўляецца карупцыя.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру