Парк вайсковай тэхнікі на тэрыторыі плешчаніцкага стадыёна «Юнацтва». Вясна 2022 года. Самалёт яшчэ толькі плануецца прывезці з Бярозы на Брэстчыне. Фота: logoysk.by

Старшыня Плешчаніцкага сельвыканкама Аляксандр Сідарэвіч, якога спыталі пра гэтае здарэнне адразу пасля таго, як пра яго пайшлі чуткі, сказаў:

«Самалёт стаіць на гэтым месцы прыкладна два месяцы. Для парка вайсковай тэхнікі сабраныя ўжо чатыры адзінкі. Плануецца, што ўсяго іх будзе 12. Наколькі мне вядома, самалёт замацаваны добра, усталяваны на цвёрдым пакрыцці. Пра выпадак, што там быў траўмаваны падлетак, я не чуў».

Аднак вартаўнік, які ў той вечар на стадыёне дзяжурыў, словы чыноўніка не пацвердзіў і расказаў «Мінскай праўдзе»:

«Самалёт вельмі дрэнна замацаваны, нос у яго падняты, задняя частка — апушчаная. А дзецям жа цікава па гэтым бамбардзіроўшчыку палазіць. Такая сітуацыя нас вельмі турбуе.

Вось і ў той вечар кампанія хлопцаў там забаўлялася, аднаго з іх прыціснула соплам самалёта. Добра яшчэ, што гэтае сопла не апусцілася на грудзі ці галаву, тады і да смяротнага зыходу было б недалёка. Але яго прыціснула дзесьці ў раёне жывата.

Сопла прыўздымалі і вызвалялі хлопца яго сябры, з якімі ён там быў, дапамагалі лыжнікі з вучылішча алімпійскага рэзерву, якія апынуліся побач. Я бачыў, як яго даставалі з-пад сопла».

Мікалай адзначыў, што ведае пацярпелага хлопца, яго імя, прозвішча і школу, у якой ён вучыцца. Пры гэтым, па словах вартаўніка, старшакласніку пасля гэтага выпадку хуткую дапамогу не выклікалі.

«Ён сам пайшоў дадому. Нават не кульгаў, хоць быў вельмі спалоханы, вядома.

Я ў панядзелак працую. Скажу нашаму дырэктару, каб ён патэлефанаваў дырэктару школы, дзе вучыцца хлопец. Можа быць, усе-ткі трэба зрабіць рэнтген».

У каментарыях да паведамлення падпісчыца канала «Лагойск (не)афіцыйна», якая прадставілася як маці падлетка, паведаміла, што хлопца «прывялі дадому яго сябры, якія яго не кінулі ў бядзе, як вартаўнік, які пасля падзення самалёта гнаў іх прэч, каб у яго на змене праблем не было. Вялікі дзякуй хлопцам, калі б яны не выцягнулі сына з-пад самалёта, страшна падумаць, чым усё магло скончыцца».

Пазней з'явілася інфармацыя, што Следчы камітэт Мінскай вобласці думае, ці не адкрыць па гэтым эпізодзе крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Валянціна / Адказаць
05.09.2022
Дык а старшыня сельвыканкаму за непрыхаваную хлусню адказваць будзе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру