Пасля першага ж выкарыстання мужчына заўважыў, што гаджэт паказвае частату яго сэрцабіцця ў стане спакою ніжэй за 30 удараў за хвіліну, у той час як для дарослага мужчыны гэты паказчык павінен быць ад 60 да 100 удараў, піша TJ.

Ласт выказаў здагадку, што Apple Watch няспраўныя, аднак жонка ўсё ж прымусіла мужчыну звярнуцца да доктара. 

Пасля серыі абследаванняў кардыёлагі сказалі Ласту, што яго сэрца спынялася 138 разоў за 48 гадзін. Гэта адбывалася з 10-секунднымі інтэрваламі падчас сну. Сам мужчына мог гэтага не заўважаць, бо ў гэты момант актывавалася іншая частка сэрца, якая і запускала крывацёк.

У выніку мужчына перанёс аперацыю па ўстаноўцы кардыёстымулятара. Ласт лічыць, што жыццё яму выратавалі жонка і Apple Watch, які правільна паказаў нізкую частату сэрцабіцця. Цяпер ён заўсёды носіць на сабе гаджэт і здымае яго толькі на час зарадкі.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1