Фота: BBC Food

Каб згатаваць яблычны пірог з крошкай, вам спатрэбіцца:

  • 375 грамаў гатовага салодкага пясочнага цеста
  • 4—6 яблыкаў (вагой каля 800 грамаў)
  • сталовая лыжка лімоннага соку
  • паўтары сталовыя лыжкі мукі + 85 грамаў мукі для верхняга слою
  • 85 грамаў масла, нарэзанага на кубікі
  • палова чайнай лыжкі молатага мускатнага арэху
  • палова чайнай лыжкі молатай карыцы
  • 100 грамаў цукру + 4 сталовыя лыжкі цукру для верхняга слою + дадатковы цукар для пасыпання
  • 50 грамаў разынак ці свежай ажыны (калі маеце)
  • дробка солі
  • жменя аўсяных шматкоў (па жаданні)
  1. Падрыхтуйце форму для пірага, пажадана дыяметрам 23 сантыметры. Трохі пасыпце працоўную паверхню мукой, потым раскачайце на ёй цеста, пакуль яно не стане ў памеры на 3 сантыметры шырэйшым за форму.
  2. Перавярніце цеста на качалку і з яе дапамогай перанясіце цеста ў форму. Уцісніце цеста ў яе і абрэжце лішнія часткі вострым нажом. Астудзіце цеста, пакуль вы будзеце рабіць начынне.
  3. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў і пастаўце бляху для выпякання на сярэднюю паліцу ў духоўцы.
  4. Прасейце ў вялікую міску 85 грамаў мукі і дробку солі, дадайце масла. Пальцамі ўцірайце масла ў муку, пакуль не атрымаеце цеста, падобнае па кансістэнцыі да буйной крошкі.
  5. Дадайце 4 сталовыя лыжкі цукру і, калі хочаце, аўсяныя шматкі. Пастаўце крошку ахалоджвацца ў халадзільнік.
  6. Аблупіце яблыкі, дастаньце з іх сярэдзіну і нарэжце яблыкі на буйныя долькі. Перамяшайце яблыкі з лімонным сокам у асобнай місцы.
  7. Прасейце паўтары сталовыя лыжкі мукі, карыцу і мускатны арэх, добра перамяшайце. Дадайце 100 грамаў цукру, а таксама разынкі ці ажыну, калі выкарыстоўваеце. Перамяшайце.
  8. Выкладзіце яблыкі ў форму з цестам, пасыпце крошкай, а потым сумессю з пункта 7. Не пужайцеся, калі цеста занадта высокае, бо падчас выпякання яно асядзе. Выпякайце пірог 30 хвілін ці пакуль цеста і крошка не стануць залацістымі і хрумсткімі. Падавайце пірог з вяршкамі ці марожаным.

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт

Рэцэпт на выхадныя. Бульбяны гратэн — простая страва для летняй вячэры

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру