Фота ілюстрацыйнае

Паводле чыноўніка, новы Кодэкс аб адукацыі дазваляе фінансаваць прыватныя школы і дзіцячыя сады з бюджэту — нароўні з дзяржаўнымі. Але для гэтага, маўляў, неабходна адпавядаць патрабаванням, што прад'яўляюцца Мінадукацыі.

Сёння ў краіне некалькі сотняў прыватных школ, але з іх, як сказаў Іванец, толькі 13 атрымалі акрэдытацыю ад Мінадукацыі.

Яе выдае Дэпартамент кантролю якасці адукацыі, якая па новым кодэксе дазваляе выдаваць атэстаты аб сярэдняй адукацыі.

«З 1 верасня ім будзе патрэбны сертыфікат аб акрэдытацыі. Чаму? Таму што ні дакумент аб адукацыі яны не будуць мець права выдаваць з такой прыватнай установы адукацыі, і адпаведна мы не зможам потым перавесці гэтае дзіця ў дзяржаўную ўстанову», — заявіў чыноўнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Capstan / Адказаць
06.09.2022
Мэбля ў клясе (гл. фота), сталы, стулікі, тыя самыя, за якімі шчэ я навучаўся. Час застыў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру