Падчас прэс-колу Пяскоў сказаў, што цяпер у трубаправода, маўляў, «застаўся рабочым адзін агрэгат — і той дае збоі, і там працягваюцца паломкі».

На ўдакладняючае пытанне, ці адновіцца прапампоўка па «Паўночным патоку» ў выпадку зняцця санкцый, прадстаўнік Крамля адказаў: «Безумоўна. Тыя самыя санкцыі, якія перашкаджаюць абслугоўваць агрэгаты, якія перашкаджаюць іх перамяшчаць без адпаведных юрыдычных гарантый, якія перашкаджаюць даваць юрыдычныя гарантыі. Менавіта вось гэтыя санкцыі, якія ўвялі заходнія дзяржавы, менавіта яны давялі сітуацыю да таго, што мы бачым цяпер».

«Паўночны паток» цалкам спынілі на рамонт з 31 жніўня на трое сутак. Але 2 верасня «Газпром» абвясціў, што спыніць працу газаправода на нявызначаны час з-за выяўленай уцечкі алівы.

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
39
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2