Пры гэтым рэгулятар так сфармуляваў свае чаканні па плацяжах з Беларуссю: фінансавыя ўстановы павінны належным чынам прымяняць міжнародныя санкцыі, ацэньваць рызыкі і кіраваць імі, а пры прыняцці рашэнняў ім таксама варта ўлічваць інтарэсы дзяржавы і гуманітарныя і сацыяльныя аспекты.

Банк Літвы запатрабаваў ад фінансавых устаноў кіраваць рызыкамі, а не адмаўляцца ад іх, паколькі гэта можа абмежаваць доступ жыхароў і кампаній да самых неабходных фінансавых паслуг.

З улікам ступені рызыкі ўдзельнікі фінансавага рынку маюць права прыняць рашэнне аб абмежаванні або адмове ў правядзенні плацяжоў, звязаных з Беларуссю. Кліентаў варта належным чынам інфармаваць аб прыняцці такіх рашэнняў.

Аплатныя паслугі ў Літве аказваюць больш за 200 удзельнікаў фінансавага рынку.

Раней паведамлялася, што буйны літоўскі банк Šiaulių bankas папярэдзіў кліентаў пра тое, што з 1 верасня спыняе плацяжы ў Беларусь у любых валютах.

Чытайце таксама:

Апошні буйны банк Літвы спыняе працу з Беларуссю і Расіяй

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру