«Надзвычай важны крок у захаванні і развіцці Старога Менска — абвяшчэнне гарадзішча Х-ХІ стагоддзяў, на якім пачынаўся Менск, пешаходнай зонай. На абедзвюх брамах замчышча ўсталяваныя бар’еры, якія лёгка дадуць прайсці чалавеку, але не дадуць праехаць квадрацыклам, матацыклам і г. д.

Гэта было зроблена па ініцыятыве музея «Стары Менск», з усімі неабходнымі ўзгадненнямі Міністэрства культуры, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Шчомысліцкага сельсавета.

Цяжка перадаць адчуванні, калі заспяваеш на тысячагадовых валах бэйбусаў на спартовых матацыклах, якія разрываюць іх буксуючымі коламі», — напісаў Лабадзенка.

Таксама ён адзначыў, што пастаўленыя раней таблічкі з забароннымі знакамі ніякага ўплыву не давалі.

«Аказалася, што найлепшая таблічка — гэта труба 40 на 60. магчыма, яны яшчэ будуць неяк дэкараваныя дрэвам, але пакуль так. 

Цешуся, што ў гэтай справе пастаўленая кропка. Цяпер можна зноўку падсыпаць дарожкі і ставіць новыя лавачкі для шматлікіх турыстаў, якія едуць у Стары Менск!»

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0