У тэматычных раздзелах выставачнага праекта «Маё імя — Мінск» вобраз Мінска пакажуць у жывапісе і прадукцыі прадпрыемстваў ў выглядзе арыгінальных прадметаў і мадэляў.

Карціны Уладзіміра Тоўсціка, Мая Данцыга, Альгерда Малішэўскага, Леаніда Дударэнкі, Абрама Кроля, Сяргея Раманава і многіх іншых творцаў пакажуць, як мяняўся Мінск на працягу ХХ стагоддзя.

Упершыню будзе прадстаўлена серыя жывапісных партрэтаў «Гісторыя ў асобах» вядомага мінскага мастака Юрыя Крупянкова.

На спецыяльных подыумах будуць размешчаныя інсталяцыі з прадметаў, якія аднаўляюць атмасферу савецкіх часоў. Многія з прадметаў захаваныя і перададзеныя музею простымі мінчанамі. Тут прадстаўлены рэдкія артэфакты — прадукцыя сталічных прадпрыемстваў: радыёла «Мінск Р-7», матацыкл «Мінск М1А», транзістарны радыёпрымач «Мінск-Т», халадзільнік «Мінск-2», якія выпускаліся ў 1940—1960-х гадах.

Выставачны праект будзе працаваць да 5 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ВВ / Адказаць
05.09.2022
Якасць прац уражвае. Паглядзіце на фотку з матацыклам. Там, дзе прымыканне пафарбаванай сцяны з пліткай. Уся плітка ў фарбе і нейкім брудзе. Капец нейкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру