«Украіна мае самыя вялікія падземныя сховішчы газу ў Еўропе. Частку з аб'ёму больш за 30 мільярда кубаметраў мы можам прапанаваць нашым еўрапейскім партнёрам для фарміравання сваіх газавых рэзерваў ва ўмовах ненадзейнасці паставак газу з РФ і нестабільнага рынку», — адзначыў Шмыгаль.

«Газпрам» днямі спыніў працу газаправода «Паўночны паток» на нявызначаны тэрмін з-за нібыта выяўленых няспраўнасцяў на апошняй працоўнай турбіне. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што праблемы з прапампоўкай па «Паўночным патоку» ўзніклі з-за санкцый, якія ўвялі краіны Захаду, — і яна адновіцца толькі ў выпадку іх зняцця.

Пакуль транзіт газу ў Еўропу з боку Расіі цалкам спынены, а еўрапейскія краіны нарошчваюць запампоўку газу ў свае сховішчы.

Чытайце таксама:

Пяскоў: «Паўночны паток» запрацуе пасля зняцця санкцый

Siemens: Заяўленая «Газпрамам» праблема — не прычына для спынення «Паўночнага патоку»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру