Фота: pixabay.com

Экспертка тлумачыць, што для добрага сну важна адсочваць ягоную якасць. Сама Айрыш, калі прачынаецца раніцай, аналізуе, як яна спала і як на яе сон паўплывала тое, што яны рабіла мінулым вечарам. Вывучаць гэта можна з дапамогай спецыяльных гаджэтаў ці мабільных дадаткаў для адсочвання сну.

Даследаванні паказваюць, што мы лепш спім, калі ў спальні халаднавата. Таму, раіць доктарка Айрыш, важна правільна падбіраць пасцельную бялізну, каб вам не было занадта горача спаць. Калі ў спальні чыста і прыбрана, гэта таксама спрыяе добраму адпачынку.

Айрыш лічыць, што тэлефоны — ворагі сну. Свой мабільны экспертка ноччу кладзе на іншым канцы пакою ад сябе, так, каб яна не магла проста дацягнуцца да яго з ложка. Дома ў даследчыцы жыве сабака, і ёй даводзіцца замыкаць яго на ноч у іншым пакоі, бо інакш сабака кладзецца на ложак да гаспадароў і перашкаджае ім спаць.

Экспертка расказвае, што калі вы жадаеце добра спаць, вам трэба ўлічваць гэта пры планаванні вашага часу. Сама Айрыш часта плануе свае сустрэчы з сябрамі так, каб яны не перашкаджалі яе неабходнасці дастаткова адпачываць, а не наадварот.

Нарэшце, амерыканка ведае па сабе, што дапамагае ёй лепш спаць, а што — шкодзіць адпачынку. Кафеін не ўплывае на яе сон, а вось праца дапазна яму перашкаджае, таму экспертка стараецца сканчаць працу ў час, каб потым спакойна настроіцца на сон. Яна раіць назіраць за сабой, ведаць, што перашкаджае вашаму сну, і ўстрымлівацца ад гэтага ўвечары.

Паводзіце сябе як эгаіст? Напэўна, вы проста мала спіце

Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць

Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Максим Дизайнер / Адказаць
12.09.2022
100-200 грамм водяры: в зависимости от темперамента и лебидо. Мне в аптеке так и сказали. Зачем вам эти антидепрессанты, это для лохов, разоритесь. Лучше выпейте водки. Но есть в этом способе один побочный эффект - истерики борщеварки. После приема капель, полковник трудно поддается дрессировке. И вместо Час суда придеся смотреть футбол.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру