Палітычная амністыя напярэдадні 17 верасня, здаецца, сапраўды будзе.

Прынамсі стала вядома, што вызваленне атрымаюць больш за 8000 чалавек — тыя, хто з пункту гледжання ўладаў, «рэальна гэтага заслугоўвае». «Бандыты і экстрэмісты», са слоў Аляксандра Лукашэнкі, — не з гэтай серыі».

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з нагоды амністыі нават гаварыў пра «перагібы» і «заклапочанасць многіх грамадзян», пра тое, што заклікі «ўсіх мачыць, саджаць і гэтак далей» адзінства ў грамадстве ніколі не дадавалі.

Прапагандыст Рыгор Азаронак, вядомы сваімі заклікамі забіваць пратэстоўцаў, адгукнуўся на новы паварот дзяржаўнай рыторыкі.

«Наймагутнейшы ўдар па змагарстве», — сфармуляваў ён з ходу і патлумачыў.

«Пакуль усе гэтыя людзі сядзяць — гэта палітычны капітал збеглых. Яны валакуцца па ўсякіх кабінетах паскудных еўрачалавечышкаў са спісамі «вязняў» і клянчаць бабкі. А тут ім усім вось такі асіметрычны адказ у самую дупу», — напісаў прапагандыст.

«А ў дадатак — магчымае пазбаўленне грамадзянства або забарона на ўезд. Гэта рэчы не сімвалічныя. З ануляваным пашпартам жыць змагару будзе цяжка <>. І ўсё гэта ў той момант, калі Еўропка пінае няўдачнікаў-рэлакантаў і ў хвост і ў грыву. Момант для такога элегантнага і прыгожага разгрому эміграцыі бліскучы», — смакуе Азаронак.

Бізнэсовец Іван Шыла пракаментаваў словы Азаронка так.

«Амністыя, і я адразу ўспамінаю пра Грышу Азаронка. Як яму цяпер, учора ён патрабаваў вешаць змагароў, а сёння амністыя? А нічога, у яго ўсё добра. Бо амністыя гэта… чарговы ўдар па змагарстве, і так, Лукашэнка зноў усіх перайграў», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Азаронак склаў беларускі «спіс Дугінай»

Клас
3
Панылы сорам
98
Ха-ха
24
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
12