Сярод знакавых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі. Фота AP via Sputnik

Сярод знакавых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі. Фота AP via Sputnik

Раней за гэтую тэму адказвала ініцыятыва Юрыя Васкрасенскага. Наколькі стала вядома «Нашай Ніве», цяпер яны прапануюць амністыю для асуджаных па выніках падзей 2020-га года ў фармулёўцы «за выключэннем асуджаных па экстрэмісцкіх артыкулах, а таксама уключаных у спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Якія ж артыкулы там называюць «экстрэмісцкімі»? Ад асоб з кола Юрыя Васкрасенскага «Нашай Ніве» стала вядома, што ў іх ініцыятыве як такія разглядаюць наступныя артыкулы: заклікі да незаконнага захопу ўлады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, публічнае апраўданне тэрарызму, гвалт у дачыненні да службовых асоб, распаўсюджванне персанальных даных, публічныя заклікі да санкцый, распраў, падпалаў, гвалту і ажыццяўленне падобных актаў.

Выглядае, што ў выпадку такога падзелу на свабодзе не выйдуць палечніца Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава, блогер Сяргей Ціханоўскі, палітык Мікола Статкевіч ды іншыя вядомыя лідары руху за свабодныя выбары. Зрэшты, не выключана, што пытанне маштабу амністыі яшчэ рашаецца.

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
56