Атэстацыю будуць афіцыйна праводзіць для праверкі ведаў і ўмення прымяняць іх падчас экскурсіі. Для правядзення атэстацыі будуць ствараць атэстацыйную камісію.

Атэстацыю будуць праводзіць у форме экзамена праз камп’ютарнае тэставанне і вусную размову. Каб здаць экзамен на камп’ютары, трэба будзе адказаць правільна мінімум на 60% пытанняў. Вынікі гэтага экзамена будуць дзейнічаць на працягу двух гадоў.

Тых, хто прайшоў экзамен на камп’ютары, дапусцяць да вуснага экзамена. Падчас яго трэба падаць камісіі тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій па заяўленых тэмах. Экзамен залічаць, калі чалавек ведае методыку і тэхніку правядзення экскурсій, а яго тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій актуальныя.

Пасля здачы атэстацыі экскурсаводу выдадуць пасведчанне, пералік тэмаў экскурсій і бэйдж. Тэрмін дзеяння гэтых дакументаў — пяць гадоў.

Атэстацыя аўдыягідаў будзе адбывацца ў Міністэрстве спорту і турызму альбо ўпаўнаважаных ім дзяржарганізацыях. Там будуць ацэньваць галасавое суправаджэнне тэксту аўдыягіда, сам тэкст, афармленне схемы маршруту, а таксама фота і відэа, калі такія прадугледжаныя.

Улічваючы вялікую заклапочанасць з боку дзяржавы ў апошнія гады ідэалагічнымі пытаннямі і іх актыўныя спробы пры дапамозе рознага кшталту рэпрэсій задушыць любую альтэрнатыўную афіцыйным поглядам думку, не выпадае сумнявацца, што і гэтая атэстацыя будзе перадусім скіраваная на тое, каб пазбавіць ліцэнзій на правядзенне экскурсій тых экскурсаводаў і гідаў, чые погляды разыходзяцца з дзяржаўнай прапагандай. І высокая кваліфікацыя ды глыбокія веды наўрад ці будуць аргументам за выдачу дазволу на правядзенне экскурсій.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
SHOS / Адказаць
06.09.2022
А надо будет говорить про великого кормчего и плакать при этом?
0
Лёлик / Адказаць
07.09.2022
SHOS ,да
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру